Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнім часам у Беларусі зьявілася нямала новых рок-выканаўцаў. Яны запісваюць дыскі, здымаюць кліпы, разьмяшчаюць іх у інтэрнэце, выступаюць у клюбах, раз-пораз нават прарываюцца ў радыёэтэр. І бальшыня зь іх адмяжоўваецца ад палітыкі.

Чаму разбураюць традыцыю? Ці можа мець такая музыка посьпех у Беларусі? Звужаюць ці пашыраюць тым самым яны сваю аўдыторыю?

Ці можна ўжо казаць пра адметнасьці новай хвалі беларускага рок-н-ролу? Пра што сьпяваюць і якую музыку граюць маладыя выканаўцы? Ці ўяўляе іх творчасьць цікавасьць з мастацкага, прафэсійнага гледзішча? Ці могуць яны канкураваць з заходнімі гуртамі, якія ўжо граюць і ў Беларусі? І ці можна лічыць беларускімі мясцовыя англамоўныя і расейскамоўныя гурты?

У дыскусіі бяруць удзел паэт, вакаліст і гітарыст гурту «TonqiXod» Уладзь Лянкевіч і галоўны рэдактар музычнага парталу «Tuzin.fm» Сяргей Будкін.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG