Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе створаць «альтэрнатыўную Амбасаду Беларусі» (відэа)


Беларускія арганізацыі сабраліся ў Празе

Беларускія арганізацыі сабраліся ў Празе

Шэсьць беларускіх арганізацыяў у Чэхіі дамовіліся пра супольны плян дзеяньняў. Між іншага плянуецца стварыць Беларускі дом у Празе.

Паседжаньне адбылося ў канфэрэнц-залі кінатэатру «Люцэрна». Удзел бралі прадстаўнікі шасьці беларускіх арганізацыяў, зарэгістраваных у Чэхіі: Асацыяцыя «За мадэрнізацыю», «Рух Салідарнсьці „Разам“«, Міжнародны цэнтар грамадзкіх ініцыятываў «Наш дом», суполка «Пагоня», Беларускі форум у Празе «Адраджэньне» й Беларускі гостэль у Празе.

У паседжаньні бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў Чэхіі, а таксама праваабарончай арганізацыі «Чалавек у нядолі».

Удзельнікі распавялі пра дзейнасьць сваіх арганізацыяў. Кіраўнік суполкі «Пагоня» Юрка Станкевіч прапанаваў кожнай арганізацыі вызначыць для сябе пэўную нішу, каб не замінаць іншым, і больш эфэктыўна каардынаваць працу.



Вольга Карач з «Нашага дому» зьбіраецца прывезьці ў Прагу беларускіх жанчынаў, якія былі рэпрэсаваныя ці траплялі за краты, арганізаваць для іх сустрэчы з журналістамі і чэскімі палітыкамі.

Старшыня Асацыяцыі «За мадэрнізацыю» Аляксей Францкевіч прапанаваў 19 сьнежня правесьці вялікую вулічную акцыю на Плошчы Старога гораду ў Празе з нагоды падзеяў у Менску двухгадавой даўніны.

Юрка Станкевіч, Вольга Карач ды іншыя

Юрка Станкевіч, Вольга Карач ды іншыя



Натальля Маковік прэзэнтавала канцэпцыю Беларускага дому ў Празе, які мае выконваць каардынацыную функцыю для беларускіх арганізацыяў, а таксама быць, як сказала актывістка, "альтэрнатыўнай Амбасадай Беларусі".

Натальля Маковік

Натальля Маковік



Канцэпцыя Беларускага Дому ў Празе

Канцэпцыя Беларускага Дому ў Празе


Можна меркаваць, Беларускі дом у Празе стане яшчэ адным цэнтрам беларускай эміграцыі. Падобныя арганізацыі ўжо існуюць у Вільні, Варшаве ды Кіеве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG