Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Расеі пакінуў у сіле прысуд украінцам Карпюку і Клыху


Вярхоўны суд Расеі ў сераду адхіліў апэляцыю абароны і пакінуў у сіле прысуд у справе грамадзян Украіны Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.

Самі падсудныя ўдзельнічалі ў пасяджэньні па відэасувязі са сьледчага ізалятара. У Вярхоўным судзе прысутнічалі прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу з васьмі краінаў, консулы Ўкраіны, а таксама народны дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка.

У траўні Вярхоўны суд Чачні прысудзіў Карпюка і Клыха да 22 з паловай і 20 гадоў пазбаўленьня волі адпаведна. У Расеі іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях супраць фэдэральных сіл падчас першай чачэнскай вайны зімой 1994-1995 гадоў, а таксама ў забойстве расейскіх салдат.

Карпюк і Клых віны не прызнаюць і заяўляюць, што ніколі не былі ў Чачні. Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў іх палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG