Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем яркіх беларускіх фільмаў — на кінафэстывалі ў Галяндыі


Прэзэнтацыя фільму "Жыве Беларусь!" Выступае дырэктарка кінафэстывалю
Прэзэнтацыя фільму "Жыве Беларусь!" Выступае дырэктарка кінафэстывалю

Тры мастацкія і пяць дакумэнтальных беларускіх фільмаў бралі ўдзел у адмысловай праграме Паўночнага кінафэстывалю ў Нідэрляндах, які закончыўся сёньня ў Леўвардэне.

У праграме фэстывалю гаворыцца: «Гэтым разам фэстываль прысьвеціць асаблівую ўвагу Беларусі — бясспрэчна белай пляме на пэрыфэрыі Эўропы, якая заслугоўвае большай увагі».

На кінафэстывалі асобная праграма прысьвечаная Беларусі
На кінафэстывалі асобная праграма прысьвечаная Беларусі
Фрэдаў Бувальда, праграмная каардынатарка фэстывалю, распавяла Радыё Свабода, чаму сёлетні фэстываль зьвяртае ўвагу на Беларусь:

«Наш праграмны дырэктар Рык прыехаў у Беларусь, і яго прасілі пракамэнтаваць, што ён думае пра кароткамэтражныя стужкі беларускіх рэжысэраў. І кожны раз яго ўражаньні былі, што там асьцярожныя людзі, якія ня ўпэўненыя ў сваёй творчасьці, і няма надзеі на беларускае кіно. Ён тады сказаў, што трэба нешта рабіць. І вырашыў паказаць тут на кінафэстывалі, што там адбываецца. Мы паказалі кароткія дакумэнтальныя стужкі пра жыцьцё ў Беларусі, а таксама фільм «Жыве Беларусь!», які выразна паказвае праблемы ў гэтай краіне.

Паводле Фрэдаў, беларуская праграма на кінафэстывалі ставіць перад сабой дзьве мэты:

Кінатэатар "Гармонія", дзе адбываюцца асноўныя паказы
Кінатэатар "Гармонія", дзе адбываюцца асноўныя паказы
Фрэдаў Бувальда ў інтэрвію Радыё Свабода.

У праграме восем беларускіх стужак, зь іх тры мастацкія.

«Чаравічкі» Канстанціна Фама, які паказвае Другую сусьветную вайну і гісторыю пары абутку, ад моманту, як яе набылі, да таго, як яна апынулася са сваім гаспадаром у канцлягеры Аўшвіц. Фільм прайшоў адбор на прэмію Оскар.



Фільм Сяргея Лазьніцы «У тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава трапіў у конкурсную праграму Канскага кінафэстывалю. Зноў жа дзеяньне адбываецца падчас вайны. Як апісвае фабулу сам рэжысэр, галоўны герой Сушчэня стаіць перад цяжкім маральным выбарам у амаральных умовах.



Асобная ўвага на кінафэстывалі прысьвечаная фільму Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!». Гэта мастацкая стужка пра падзеі ў Беларусі 2009-2010 гадоў. Адбылася ўрачыстая прэзэнтацыя і дыскусія з удзелам дырэктаркі фэстывалю і Францішка Вячоркі.


Па выніках галасаваньня гледачоў фільм «Жыве Беларусь!» сярод 150 стужак заняў другое месца (з каэфіцыентам 8,52 зь 10), саступіўшы флямандзкаму трылеру Яна Вэрхоена «Прысуд».
Фільм "Прысуд"


У праграме кароткіх фільмаў стужкі «Адзінота» Дзьмітрыя Дзядка, «Намаляваны рай» Галіны Адамовіч, «Вандроўнік ня вернецца» Алеся Лапо і «Цяпло», а таксама «Драўляны народ» Віктара Асьлюка.

Сёлета кінафэстываль праводзіў спабор «48 гадзінаў». Энтузіясты ў розных краінах Эўропы мусілі зьняць і змантаваць на зададзеную тэму гатовы фільм цягам двух сутак. Перамогу атрымала стужка «Апошняя хвіліна Фрэда».

Паўночны кінафэстываль праходзіць кожны год у Леўвардэне ў лістападзе. У ім бяруць удзел больш за 30000 наведнікаў. Сёньня гэта найбуйнейшы рэгіянальны кінафэстываль у Нідэрляндах.
Вось некалькі беларускіх стужак, якія дэманстраваліся на кінафэстывалі:

«Вандроўнік ня вернецца» Алеся Лапо

Вандроўнік не вернецца from Aleś Lapo on Vimeo.


«Драўляны народ» Віктара Аслюка

«Намаляваны рай» Галіны Адамовіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG