Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелАЭС: «Зьвесткі пра новага загінулага не пацьвярджаюцца»


Пра чарговую сьмерць працаўніка на будоўлі БелАЭС расказаў 6 сьнежня на Facebook сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Паводле ягоных зьвестак, «малады хлопец, толькі з войска прыйшоў, сарваўся з вышыні». Адзін з будаўнікоў БелАЭС пацьвердзіў БелаПАН, што «ўпаў чалавек каля катлавану».

Начальнік аддзелу інфармацыі БелАЭС Эдуард Сьвірыд абверг БелаПАН гэтую інфармацыю:

«Не пацьвярджаецца інфармацыя аб загінулым», — перадае агенцтва словы Сьвірыда.

Карэспандэнт Свабоды спрабаваў зьвязацца са Сьвірыдам, але не атрымаў адказу.

За час будаўніцтва БелАЭС афіцыйна прызнаныя 10 няшчасных выпадкаў, тры зь іх скончыліся сьмерцю. Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк назваў гэтыя лічбы «прымальнымі».

Увядзеньне ў эксплюатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС адкладзенае да 2019 году, кошт будоўлі можа вырасьці на 780 мільёнаў даляраў. Кваліфікаваныя кадры ўцякаюць зь БелАЭС з прычыны нізкіх заробкаў. Пашкоджаны на будоўлі корпус рэактара «Росатом» можа выкарыстаць на іншай АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG