Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнікам карты паляка прапануюць даваць польскае грамадзянства


Новы ўрад Польшчы хоча даць больш правоў уладальнікам Карты паляка, каб стымуляваць іх пераяжджаць на сталае жыхарства ў Польшчу.

Камісія Сойму па кантактах з палякамі за мяжой разглядае магчымасьць выдачы грамадзянства ўладальнікам Картаў паляка пасьля году пражываньня ў Польшчы, паведамляе Польскае радыё.

«Такія асобы маглі б пасьля году пражываньня ў Польшчы атрымаць польскае грамадзянства, а таксама, у залежнасьці ад бюджэтных магчымасьцяў дзяржавы, прасіць аб падтрымцы пры адаптацыі ў Польшчы, аб даплаце за кватэру ці навучальныя курсы», — сказаў старшыня камісіі Сойму.

Пра гэта са спасылкай на Польскае радыё паведамляе сайт «Нашай Нівы».

Закон аб «карце паляка» дзейнічае з 2008 году. Да 2014 году польскія консульскія ўстановы прынялі каля 140 тысяч просьбаў аб выдачы Карты паляка. Больш за ўсё такіх заяў было пададзена ў Беларусі (каля 63 тыс.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG