Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўны сайт МТС не працаваў з-за дэнамінацыі


Галоўная старонка беларускамоўнага сайту МТС

Галоўная старонка беларускамоўнага сайту МТС

Мабільны апэратар МТС аднавіў беларускамоўную вэрсію свайго сайту. Напярэдадні ў сеціве зьявілася пэтыцыя аб «беларусізацыі» кампаніі.

Як паведамілі Радыё Свабода ў прэс-службе апэратара, беларускамоўная вэрсія была неактыўная падчас падрыхтоўкі кантэнту да дэнамінацыі. Адпаведную пастанову прыняла Міністэрства гандлю. Цяпер сыстэма навігацыі і навіны МТС зьмешчаны на сайце на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Апрача беларускамоўнага сайту аўтар пэтыцыі, перакладчык Аляксандар Кошаль, прасіў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў друкаваных матэрыялах апэратара.

«Мы азнаёміліся з пэтыцыяй. На жаль, аўтар пэтыцыі не пакінуў кантактаў для сувязі, каб можна было весьці дыялёг», — паведамілі ў прэс-службе МТС.

XS
SM
MD
LG