Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адбыўся пратэст супраць забароны абортаў


«Мой розум, маё цела, мой выбар». Адзін з пляктаў падчас пратэсту.
«Мой розум, маё цела, мой выбар». Адзін з пляктаў падчас пратэсту.

Тысячы людзей прыйшлі да будынку польскага парлямэнту у Варшаве, адзеўшыся ў чорнае і пад лёзунгам «Жарты прэч. Маё цела — мая справа!».

«Спадзяюся, дэпутаты нас чуюць — мы ніколі не прагаласуем за тых, хто выступае супраць свабоды, гонару і бясьпекі жанчын», — заявіла арганізатарка пратэсту Барбара Навацкая.

Польскі парлямэнт працуе над праектам закону, які цалкам забараніў бы аборты пад пагрозай крымінальнай адказнасьці для цяжарнай жанчыны.

Цяпер аборты ў Польшчы дазволеныя толькі ў выпадку пагрозы жыцьцю маці, пашкоджаньня плоду або калі цяжарнасьць наступіла ў выніку згвалтаваньня.

Паводле афіцыйных лічбаў, штогод у Польшчы робіцца некалькі сотняў абортаў, але, паводле розных ацэнак, падпольна і за мяжой полькі робяць іх ад 100 да 200 тысяч у год.

На найбліжэйшы панядзелак заплянаваны агульнанацыянальны страйк жанчын — частка полек бярэ у гэты дзень выхадны і мае намер адмовіцца таксама ад любой хатняй працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG