Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскае МЗС: паважаць правы грамадзянаў, вызваліць затрыманых


З заявай з нагоды апошніх падзеяў у Беларусі выступіла міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі.

Прадстаўніца міністэрства заявіла:

«Мы ўважліва сачылі за падзеямі ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыяў на Дзень Волі. Мы занепакоеныя дзеяньнямі сілавых структураў у Менску. Як выглядае, шматлікія грамадзяне, актывісты і журналісты былі адвольна і бязладна затрыманыя.

Няма ніякага апраўданьня ўжываньню сілы і запалохваньню ў дачыненьні да тых, хто рэалізуе сваё права на мірны пратэст. Мы заклікаем урад Беларусі паважаць і падтрымліваць права на свабоду асацыяцый, сходаў і слова. Мы таксама заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх мірных пратэстоўцаў, якія застаюцца ў зьняволеньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG