Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі ўрад зацьвердзіў пагадненьне аб дэмаркацыі мяжы зь Беларусьсю


Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў пагадненьне зь беларускім бокам аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Маркіроўка мясцовасьці пачнецца ўжо бліжэйшым часам.

Пра гэта ўкраінскі міністар замежных спраў Павал Клімкін паведаміў журналістам.

«Фактычна пачынаем гэтую працу. Мы ўжо вызначылі ўсе ўчасткі з пункту гледжаньня цяжкасьцяў. Мы працуем зь беларускім бокам, праца вядзецца. На працягу наступнага году мы павінны ажыцьцявіць асноўны аб’ём працаў», — цытуе Клімкіна rbc.ua.

Клімкін сказаў, што для пасьпяховай працы неабходна стварыць сумесную камісію з прадстаўнікоў дзьвюх краін.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 1 верасьня 2014 году падпісаў указ аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай. Працягласьць мяжы —1084,2 км.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG