Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатка на пасаду прадстаўніка ЗША пры ААН рэзка скрытыкавала Расею


Нікі Гэйлі
Нікі Гэйлі

Нікі Гэйлі, кандыдатка на пасаду прадстаўніка ЗША пры ААН, заявіла, што паслабленьне санкцый у дачыненьні да Расеі магчыма толькі пасьля пазытыўных зьменаў яе палітычнага курсу.

Адказваючы на пытаньні сэнатараў на слуханьнях па яе кандыдатуры, вылучанай абраным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, Гэйлі рэзка асудзіла палітыку Расеі. Яна назвала ваеннымі злачынствамі расейскія бамбаваньні шпіталёў у Сырыі, падвергла крытыцы анэксію Крыму Расіяй, а таксама заявіла, што Вашынгтон ніколі ня зьмірыцца са спробамі Крамля ўмяшацца ў хаду прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.

Нікі Гэйлі таксама падвергла крытыцы і ААН — за «прадузятыя адносіны» да Ізраілю, няздольнасьць скончыць з паўночнакарэйскай ядзернай пагрозай, бессэнсоўныя выдаткі і карупцыю ў самой арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG