Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2014 годзе Беларусь заняла трэцяе месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра.

Па выніках студзеня-лістапада Беларусь была шостай, аднак з-за дэвальвацыі рубля ў сьнежні перамясьцілася на тры радкі ўверх.

У першую тройку па росьце афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты ўвайшлі Украіна — 97,28% (з 7,9 да 15,7 грыўні), Расея — 71,89% (з 32,7 да 56,2 рубля) і Беларусь — 24, 61% (з 9 510 да 11 850 рублёў), паведамляе БелаПАН.

У 2013 годзе Беларусь займала другое месца на тэрыторыі былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG