Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус сярод інструктараў «ДНР» і «ЛНР»


Сытуацыя ў ўзоне баявых дзеяньняў на Ўсходзе Ўкраіны
Сытуацыя ў ўзоне баявых дзеяньняў на Ўсходзе Ўкраіны

Сярод інструктараў, якія рыхтуюць снайпэраў і адмыслоўцаў для спэцрадыёсувязі ў Новаазоўскім раёне Данецкай вобласьці, ёсьць ураджэнец Беларусі 30-гадовы Аляксандар Сьцяцко.

Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны ў справаздачы пра асаблівасьці разьвіцьця абстаноўкі на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Ён фігуруе ў дакумэнце як камандзір групы спэцыяльнай радыёсувязі роты спэцпрызначэньня.

Старшы лейтэнант Аляксандар Сьцяцко нарадзіўся ў Асіповічах Магілёўскай вобласьці, ён выпускнік Новачаркаскага вышэйшага вайсковага каманднага вучылішча сувязі. Асноўным адрасам пражываньня пазначаны горад Кубінка Маскоўскай вобласьці.

Пры непасрэдным удзеле афіцэраў 45 асобнай брыгады спэцпрызначэньня, як паведамляе ўкраінскае Міністэрства абароны, на тэрыторыі Ўкраіны падрыхтавана больш за 100 снайпэраў, дывэрсантаў выведных падразьдзяленьняў і адмыслоўцаў спэцыяльнай радыёсувязі.

Камандзір 45 асобнай брыгады спэцпрызначэньня паветрана-дэсантных войскаў Расеі — палкоўнік Вадзім Панькоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG