Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус «Сябро» ваюе на перадавой пад Данецкам


У прыгарадзе Данецку, у вёсцы Пяскі, што месьціцца каля разбуранага данецкага аэрапорта, працягваюцца зацятыя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі сэпаратыстамі.

Украінскі тэлекалал «1+1» у рэпартажы зь перадавой паведамляе, што ў складзе добраахвотніцкага корпусу «Правага сэктару» тут ваюе беларус з пазыўным «Сябро».

«Я напалову ўкраінец, у мяне мама ўкраінка, таму ў мяне баліць сэрца за тое, што тут адбываецца, за тое, што тут робіць Расея. Таму я тут... Я не разумею, якія дамоўленасьці могуць быць з тэрарыстамі?» — зазначыў Сябро ў інтэрвію тэлеканалу «1+1» , пры гэтым ён хаваў свой твар балаклавай.

Сваё інтэрвію ён заканчвае словамі: «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!»

Тэлеканал паведамляе, што ў Пясках з боку сэпаратыстаў адбываюцца артылерыйскія абстрэлы, ідуць жортскія баі, якія пераходзяць нават у рукапашную. На гэтым участку фронту раней можна было заўважыць бел-чырвона-белы сьцяг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG