Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі баец Дабэрман, які ваюе на баку ўкраінскай арміі, зьвярнуўся да беларусаў ВІДЭА


Відэа зьмешчанае на сэрвісе Youtube актывістамі ініцыятывы #беларусынавайне​.

Як раней паведамляла Радыё Свабода, ва ўкраінскім батальёне «Данбас» служыла некалькі грузінаў. Адзін зь іх, «Дабэрман», стаў сапраўднай знакамітасьцю ў інтэрнэце. Празь некаторы час вайсковец пасварыўся з кіраўніцтвам і пакінуў батальён.

На відэа чалавек, падобны да «Дабэрмана», кажа:​

«Жадаю беларускаму народу здароўя, духу моцнага, патрыятычнага, ніколі не прагінайцеся, ніколі не станавіцеся на калені, і вы пераможаце ў любой вайне. Слава Беларусі! Слава Ўкраіне! Слава Грузіі».

Прарасейскія сілы абвясьцілі прэмію за жыцьцё гэтага байца ў памеры 200 тысяч даляраў. У інтэрнце апублікаванае відэа, у якім «кадыраўцы» дапытваюць палонных байцоў добраахвотніцкага батальёну «Данбас» пад Ілавайскам, цікавячыся: «Дзе Дабэрман?»

Расейскія вайскоўцы ўжо неаднаразова паведамлялі, што забілі Дабэрмана, але гэтая інфармацыя не атрымала пацьвярджэньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG