На перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі, якія праходзяць 23 студзеня ў Астане, сырыйская апазыцыя гатовая абмяркоўваць толькі захаваньне перамірʼя, паведаміў Reuters афіцыйны прадстаўнік дэлегацыі сырыйскіх апазыцыянэраў Яхʼя аль-Арыдзі.
Паводле зьвестак МЗС Казахстану, на перамовах прысутнічаюць прадстаўнікі ўраду Сырыі, сырыйскай апазыцыі, Расеі, Турцыі, Ірану, ЗША, а таксама адмысловы пасланец ААН па Сырыі Стафан дэ Містура.
Перамовы ў Казахстане — частка сумеснай стратэгіі Расеі, Турцыі і Ірану, з дапамогай якой яны спадзяюцца пакласьці канец грамадзянскай вайне ў Сырыі, якая працягваецца больш за шэсьць гадоў, адзначае «Deutsche Welle».
Раней паведамлялася, што ЗША не дашлюць дэлегацыю ў Астану а даручаць свайму амбасадару ў Казахстане прысутнічаць на іх «у якасьці назіральніка».
Сырыйская апазіцыя накіроўвае дэлегацыю з 50 чалавек.
Перамовы паміж дэлегацыяй Дамаску і сырыйскай апазіцыяй у Астане будуць ненаўпроставымі. Рашэньне аб падобным фармаце было прынятае Расеяй і Турцыяй.