Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея разглядаюць адзіную візу, — Рапота


Грыгорый Рапота
Грыгорый Рапота

Пытаньне ўвядзеньня адзінай візы ўзьнімалася на пасяджэньні групы высокага ўзроўню савету міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота.

Ён сказаў, што абедзьве краіны працягнуць разгляд увядзеньня адзінай візы:

«Ніхто супраць гэтага не пярэчыць, але ёсьць пытаньне, калі гэта рабіць і на якіх умовах, з улікам якіх фактараў — усё гэта павінна быць зараз вырашана.

Было шмат размоваў пра стварэньне адзінай міграцыйнай і адзінай візавай прасторы. Тут яшчэ працы вельмі шмат, ёсьць шэраг нявырашаных пытаньняў. Але мы дамовіліся, як будзем працаваць».

Кансультацыі ў гэтым пытаньні працягнуць прадстаўнікі міністэрстваў замежных справаў, міністэрстваў унутраных справаў, памежных ведамстваў.

«Самую ідэю ніхто не адмаўляе, пытаньне — як гэта лепш зрабіць і калі», — цытуе БелТА Рапоту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG