Афіша:
Менск. Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў наведае Менск для ўдзелу ў пасяджэньні Эўразійскага міжурадавага савету.
Менск. Міжнародная экспэртная канфэрэнцыя на тэму агульнаэўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў, у якой возьмуць удзел экспэрты, навукоўцы і дыпляматы зь Беларусі, Расеі, Казахстану, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Польшчы, Нідэрляндаў, Бэльгіі. На адкрыцьці канфэрэнцыі выступяць кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей, кіраўнік дэлегацыі ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын, праграмны дырэктар па Беларусі фонду Конрада Адэнаўэра Вольфганг Зэндэр, генэральны сакратар Аўстра-Францускага цэнтра прымірэньня ў Эўропе Ёанэс Кырле. Канфэрэнцыя праводзіцца ў рамках няўрадавай экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг». Месца правядзеньня — гатэль «Рэнэсанс» (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак у 09:00.
Менск. Кампанія Velcom запрашае прыняць удзел у прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай новаму праекту MOVABOX. Яго сутнасьць — у тым, каб пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменьнікамі і іх творамі. Месца правядзеньня — кавярня «Вuffet» (вул. Сурганава, 46). Пачатак у 11:00.
Менск. Да 80-годзьдзя з дня нараджэньня кінарэжысэра, народнага артыста СССР, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Віктара Турава пройдуць спэцыяльныя паказы фільмаў рэжысёра. Месца правядзеньня — кінатэатар «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак у 16:00
Менск. Аўтограф-сэсія аўтара містычнага раману пра Менск Паліны Качатковай. Месца правядзеньня — «Галіяфы» (вул. Няміга, 3). Пачатак у 19:00.
У гісторыі:
1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.
1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.
1962 — гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.
1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.
1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец.
1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.
У гэты дзень памерлі:
1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.
1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.
1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1937 — Каміла Крушальніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў.
Цытата:
«Беларусь ня мела моманту для сапраўднага прарыву да дэмакратыі, як Украіна і Расея... Вы пераскочылі адразу ад савецкай дыктатуры да дыктатуры іншага кшталту».
Фрэнсіс Фукуяма