Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая прадаваць малако Расеі зь разьліку 1 даляр — 43 расейскія рублі


Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі атрымала ад сваіх калег з Беларусі прагнозны балянс аб пастаўках малака і малочнай прадукцыі на 2015 год. У гэтым дакумэнце выстаўленыя кошты беларускай прадукцыі. Яны разьлічаныя паводле курсу 43 расейскія рублі за 1 даляр, піша расейская газэта «Известия».

Газэта са спасылкай на расейскіх трэйдэраў піша, што беларусы ўжо пачалі выстаўляць рахункі ў далярах, але аплата іх па-ранейшаму праводзіцца расейскімі рублямі.

У наступным годзе Беларусь прапануе паставіць на рынкі Расеі 956 тысяч тон малака і малочнай прадукцыі. Сёлета аб’ём паставак складае 772 тысячы тон.

«Известия» таксама пішуць, што крыніца ў расейскім міністэрстве паведаміла рэдакцыі: беларускую прапанову пра павелічэньне паставак у 2015 годзе вырашылі адхіліць.

18 сьнежня Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў перайсьці ў разьліках з Расеяй на даляры. Ён сказаў, што гэта трэба было зрабіць ужо даўно, і разьлічвацца неабходна паводле той жа самай схемы, па якой Беларусь разьлічваецца са сваёй суседкай за энэрганосьбіты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG