Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Латвіі будзе прадстаўляць НАТО ў Беларусі. Галоўная мэта — інфармаваньне пра дзейнасьць Альянсу


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

25 лютага амбасада Латвіі ў Беларусі афіцыйна стала кантактнай амбасадай НАТО ў Беларусі. Адпаведныя дакумэнты амбасадар Міхаілс Папкоўс сёньня атрымаў ад свайго эстонскага калегі — Майта Марцінсона. Мандат кантактнай амбасады будзе дзейнічаць два гады.

На ўрачыстасьцях у амбасадзе Латвіі прысутнічалі прадстаўнікі двух беларускіх міністэрстваў: абароны і па надзвычайных сытуацыях.

«Кантактная амбасада НАТО — гэта не дыпляматычная місія. Наша галоўная задача — знаёміць беларусаў з мэтамі і дзейнасьцю НАТО, асьвятляць палітыку арганізацыі, а таксама ствараць і ўмацоўваць кантакты», — сказаў Міхаілс Папкоўс.

У той жа час, паводле Міністэрства замежных спраў Латвіі, амбасада «будзе інфармаваць краіны-сябры НАТО пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі і дапамагаць у арганізацыі афіцыйных візытаў».

Сыстэма кантактных амбасадаў НАТО пачала працаваць з 1992 году. Цяпер падобныя місіі дзейнічаюць у 35 краінах.

Раней кантактнымі амбасадамі НАТО ў Беларусі былі дыппрадстаўніцтвы Польшчы, Турэччыны, Літвы, Францыі і Эстоніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG