Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абяцае паставіць у Расею мільён тон бэнзіну


Беларусь не адмаўляецца ад абавязаньняў па пастаўцы ў Расею аднаго мільёна тон бэнзінаў цягам 2016 году.

Пра гэта заявіў намесьнік гендырэктара БНК па камэрцыйных пытаньнях Сяргей Грыб.

Ён адзначыў, што ў першым квартале ў Расею было адгружана каля 80 тыс. тон бэнзінаў.

Паводле Грыба, у студзені-лютым 2016 году ў Расеі назіраўся лішак бэнзіну, у сувязі з чым попыт на яго быў нязначны.

«Гэта прывяло ў першыя месяцы да зьмяншэньня абʼёмаў пастаўкі. Паводле нашых дадзеных, за студзень-люты Расея экспартавала каля аднаго мільёна тон бэнзінаў, таму ў нашым разуменьні іх дэфіцыту ў суседняй краіне не было», — сказаў БелТА Грыб.

Ён адзначыў, што беларускія нафтапрадукты, з улікам вялікага спажываньня ў Расеі, займаюць нязначную частку суседняга рынку. Так, доля беларускіх бэнзінаў у агульным абʼёме іх спажываньня ў РФ знаходзіцца ў межах 4%. А, напрыклад, ва Ўкраіне доля беларускага паліва па выніках 2015 году склала каля 45%.

Паводле дамоўленасьці, у 2016 годзе на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будзе пастаўлена 24 млн тон расейскай нафты. Плянуецца, што беларускія НПЗ у гэтым годзе паставяць на расейскі рынак 1 млн тон бэнзінаў.

У лютым Расея пагражала зьменшыць абʼёмы паставак нафты ў Беларусь у адказ на недапастаўкі беларускага бэнзіну на расейскі рынак. Беларускі бок сьцьвярджаў, што пастаўкі бэнзіну ў Расею былі эканамічна нявыгадныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG