Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн і Яцанюк заклікалі Расею выконваць Менскія пагадненьні


Сытуацыя на Ўсходзе Ўкраіны

Сытуацыя на Ўсходзе Ўкраіны

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заклікаюць Расею выконваць Менскія дамоўленасьці.

Пра гэта, як паведамляюць у Белым доме, ішла гаворка падчас іх тэлефоннай размовы.

«Лідэры дзьвюх краін заклікалі Расею выконваць свае абавязацельствы, узятыя ў рамках Менскіх пагадненьняў, у тым ліку і па адводзе ўсяго цяжкага ўзбраеньня і замежных баевікоў, вызваленьня ўсіх зьняволеных, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах, а таксама прадстаўленьне дазволу назіральнікам АБСЭ маніторыць падрыхтоўку да мясцовых выбараў», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

12 лютага лідэры Ўкраіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі дамовіліся пра спыненьне агню на Данбасе ад 15 лютага, а таксама адвод цяжкага ўзбраеньня ад лініі разьмежаваньня. Дамоўленасьці цалкам не выконваюцца, бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню.

Адносіны паміж Масквой і Захадам пагоршыліся летась, пасьля расейскай анэксіі Крыму.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае і заяўляе, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў, але ёсьць «добраахвотнікі».

У штабе антытэрарыстычнай апэрацыі заявілі, што з 18:00 да нуля гадзін 1 траўня сэпаратысты на Данбасе 32 разы парушылі рэжым «цішыні».

XS
SM
MD
LG