Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі сустрэўся з кіраўніком МЗС Даніі


Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

У Капэнгагене старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі сустрэўся зь міністрам замежных спраў Даніі Марцінам Лідэгардам.

Сустрэча адбылася 1 сьнежня.

Падчас сустрэчы Алесь Бяляцкі адзначыў, што сытуацыя ў Беларусі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі не мяняецца:

«Грамадзтва знаходзіцца пад татальным кантролем рэжыму, ёсьць палітвязьні, працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзкіх актывістаў і апанэнтаў улады, перасьледуюцца незалежныя журналісты. У Беларусі катастрафічна не хапае вольнага паветра».

Сваё вызваленьне з-за кратаў праваабаронца зьвязвае зь вялікім ціскам, які аказвала на дзейны ў Беларусі рэжым міжнародная супольнасьць.

Бяляцкі заклікаў не зьніжаць плянку патрабаваньняў да рэжыму з боку Эўропы, а таксама падтрымліваць намаганьні грамадзянскай супольнасьці, накіраваныя на дэмакратычныя зьмены ў краіне.

«Наша грамадзтва чакае яснага сыгналу ад Эўрапейскага зьвязу ў прызнаньні эўрапейскай будучыні для беларускага народа», — цытуе Бяляцкага «Вясна».

XS
SM
MD
LG