Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пяты раз з пачатку сакавіка падаражэла аўтамабільнае паліва


Акцыя "Стоп-бэнзін" 7 чэрвеня 2011 году, ілюстрацыйнае фота

15 красавіка кошт аўтамабільнага паліва зноў павысіўся на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».Бэнзін АІ-92-К5 ад сёньня каштуе 1,16 рубля за літар, АІ-95-К5 – 1,24 рубля, дызэльнае паліва К5 – 1,28 рубля.

За паўтара месяцы цэны на паліва павысіліся ў пяты раз. Яны расьлі кожны раз на 1 капейку – 11 сакавіка і 18 сакавіка, 1 і 8 красавіка.

Да гэтага цэны на паліва ў Беларусі не зьмяняліся амаль два гады. Пакуль яшчэ беларускі бэнзін і салярка саступаюць некалькі цэнтаў расейскім гатункам.

Экспэрт у нафтагазавай галіне Тацяна Манёнак раней казала Свабодзе, што, паводле ейных зьвестак, ўладамі «разглядаецца прапанова падвысіць цэны на дызэльнае паліва і бэнзін менавіта на 10%» — прыблізна на памер інфляцыі за мінулы год.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG