Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі пачаўся суд над Бэнджамінам Стымсанам — баевіком «ДНР-ЛНР»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

7 кастрычніка цэнтральны крымінальны суд Англіі і Ўэльса пачаў папярэднія слуханьні ў справе 41-гадовага Бэнджаміна Стымсана, якія ваяваў на Данбасе на баку сэпаратыстаў.

Як паведамляе Бі-бі-сі, Стымсан быў затрыманы брытанскай паліцыяй у лістападзе 2015 году ў аэрапорце Манчэстэра. Яму прадʼявілі абвінавачваньне ў тэрарызьме (падрыхтоўка тэрарыстычных актаў) і ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваньнях на ўсходзе Ўкраіны.

Паводле сьледзтва, Стымсан летам 2015 году вылецеў у Маскву, каб праз тэрыторыю Расеі трапіць на Данбас. На Данбасе ў складзе атрадаў сэпаратыстаў ён знаходзіўся з 8 жніўня да 23 лістапада.

«Бэнджамін Стымсан з намерам учыніць акты тэрарызму дапамагаў іншым, стаў чальцом ваенізаванай групоўкі, якая супрацьстаіць законнаму ўраду Ўкраіны, і служыў як воін гэтай групоўкі, у парушэньне артыкулу 5 (1) (б) Закону аб барацьбе з тэрарызмам 2006», — гаворыцца ў тэксьце абвінавачваньня.

Гэта першы суд над брытанскім грамадзянінам, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў ваенных дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.

Беларускія ўлады і на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі, і на ўзроўні кіраўніцтва праваахоўных органаў абяцалі, што беларускіх грамадзянаў, якія ваявалі на Данбасе, чакае ў Беларусі крымінальны перасьлед. Між тым дагэтуль ніводнага суду над беларусамі — удзельнікамі ваенных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, не адбылося.

Між тым, дагэтуль ніводнага суду над беларусамі, якія ваявалі на баку «ДНР-ЛНР» не адбылося, хаця вядома, што некаторыя былыя баевікі безь перашкод вяртаюцца ў Беларусь.

XS
SM
MD
LG