Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў-фрылансэраў ізноў вінавацяць у працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі


Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў, архіўнае фота
Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў, архіўнае фота

Гарадзенскіх журналістаў-фрылансэраў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава выклікалі ў пастарунак. Іх чарговы раз вінавацяць у супрацы з польскім тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.

Паводле Алеся Кіркевіча, ён ужо быў у пастарунку. На яго склалі пратакол-апытаньне і вінавацяць у працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі паводле артыкула 22.9 ч.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Гэтым разам Кіркевіч і Дзянісаў здымалі пра выставу літоўскіх лялек у Выставачнай залі Горадні сюжэт, які пазьней зьявіўся ў эфіры Белсату.

Журналісту Алесю Дзянісаву міліцыянт паведаміў па тэлефоне, што супраць яго таксама пачата адміністрацыйная справа.

За падобныя сюжэты журналістаў-фрылансэраў ужо штрафавалі сёлета на 20 і 30 базавых велічынь. Усяго ў Беларусі з пачатку году, паводле маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, паводле арт. 22.9 журналістаў каралі 24 разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG