Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Арт-сядзіба» прапануе «скінуцца» на бел-чырвона-белыя стужкі


«Арт-сядзіба» прапануе «скінуцца» грамадою і замовіць магілёўскаму ААТ «Стужка» партыю бел-чырвона-белай стужкі (шырынёй 35 мілімэтраў). Але мінімальная замова павінна быць ня менш за 5 тысяч мэтраў.

А гэта будзе каштаваць больш за 2 тысячы даляраў. Кошт аднаго мэтру атрымліваецца каля 7 тысяч рублёў.

«Стужка» гатова выканаць замову і ўжо даслала макет, — кажа дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Беларус:

«ААТ "Стужка" — гэта дзяржаўная фабрыка. Мінімальная замова павінна быць 5 000 метраў, а гэта больш за 2000 даляраў. Кошт аднаго мэтра атрымліваецца каля 7000 бел. рублёў. Раней мы на ёй замаўлялі чырвона-белую стужку з арнамэнтам для акцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG