Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіраўніцтва «Беларусбанка», акцыі якога выстаўлены на продаж, увайшоў нямецкі банкір


per

per

Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў уваходжаньне Пэра Фішэра ў склад назіральнай рады «Беларусбанка» ў якасьці незалежнага дырэктара «Беларусбанка», паведамляе БелаПАН.

Новаму топ-мэнэджэру «Беларусбанка» 67 гадоў, у банкаўскіх колах ён добра вядомы па працы ў кіроўных органах нямецкага «Камерцбанка» (другі банк у Нямеччыне па велічыні актываў).

Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук у інтэрвію Свабодзе адзначыў, што запрашэньне замежных спэцыялістаў — гэта сама па сябе вельмі добрая практыка. Але наколькі карысным будзе запрашэньне менавіта Пэра Фішэра, сказаць пакуль цяжка.

«Замежныя спэцыялісты могуць быць крыніцай ведаў, крыніцай доступу да капіталу. Акрамя таго, нам казалі, што „Беларусбанк“ рыхтуюць да IPO [першы публічны продаж акцый] — тут таксама гэты чалавек можа прафэсійна радзіць, як гэта зрабіць лепш, як давесьці банк да ўсясьветных стандартаў (таму што выходзіць на IPO зь беларускімі стандартамі нельга). Таму я стаўлюся да гэтага кроку пазытыўна. Але трэба цяпер зразумець, наколькі сапраўднымі будуць паўнамоцтвы гэтага чалавека, ці ня будуць блякаваць яго рашэньні. Ды і ўвогуле трэба зразумець, хто ён такі, бо многія нямецкія банкі маюць не такую ўжо і бездакорную рэпутацыю ў Нямеччыне. Таму трэба ведаць, хто гэта і зь якім мандатам да нас прыйшоў», — адзначыў Раманчук.

У пачатку траўня стала вядома, што ўлады Беларусі прынялі рашэньне прадаць частку акцый падкантрольнага дзяржаве «Беларусбанка». Кіраўнік Нацбанка Павал Калавур заявіў 6 траўня, што правільным было б рашэньне аб продажы да 25% пакета акцый «Беларусбанка», то бок пакета ў абʼёме менш блякавальнага.

XS
SM
MD
LG