«Ва Ўкраіну беларус ехаў учора ноччу. Падчас памежнага кантролю на яго спрацавала база дадзеных Інтэрпола. Яго яшчэ з 2007 года шукалі праваахоўнікі Нямеччыны як асабліва небясьпечнага злачынцу за ўзброены напад», — паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.
Украінскія памежнікі паінфармавалі пра затрыманьне беларуса Нацыянальнае бюро Інтэрполу ва Ўкраіне і перадалі яго супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Чарнігаўскай вобласьці.
Прозьвішча затрыманага грамадзяніна не называюць.