Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотагалерэя: У Нью-Ёрку адзначылі Дзень Волі і правялі акцыю салідарнасьці зь Беларусьсю

26 сакавіка у Нью-Ёрку адбыліся адразу некалькі мерапрыемстваў беларускай дыяспары. А 10-й гадзіне ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага у Брукліне (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217) адбылася багаслужба за беларускі народ, а таксама сьвяточная імпрэза з нагоды Дня Волі.

А 3-й гадзіне дня на пляцоўцы Union square на Мангэтане прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі і арыштаванымі ўдзельнікамі мірных дэманстрацыяў у Беларусі. Удзел у акцыі бралі ўдзел каля 120 чалавек.

Увечары адбылася вечарына праекту Dzed Baradzed і Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня «Пагоня» — Дзень Волі ў Нью-Ёрку. Мерапрыемства вялі адмыслова запрошаныя зь Беларусі сябры Арт Сядзібы Аляксей Сапрыкін і Пятро Клюеў, якія правялі pub-quiz і сьпеўны сход.


XS
SM
MD
LG