Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі турыстычны праект Belarus N, які пакажа сьвету «Новую Беларусь»


Пад кампазыцыю «Тры чарапахі» Лявона Вольскага ў гатэлі «Вікторыя Алімп» адбылася прэзэнтацыя праекту Belarus N, які, як заявілі аўтары і арганізатары, «зьменіць „Невядомую Беларусь“ і пакажа сьвету „Новую Беларусь“», піша сайт tio.by.

Па словах намесьніка генэральнага дырэктара РУП «Вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта» Сяргея Каморнікава, гэты праект «накіраваны на разьвіцьцё турыстычнага патэнцыялу нашай краіны». У падрыхтоўцы яго ўзяло ўдзел камунікацыйнае агенцтва «Група НЭФ».

Сутнасьць Belarus N палягае ў наступным. У краіне існуе разгалінаваная сетка АЗС. Паводле задумы, гэтыя запраўкі ў найбліжэйшай будучыні павінны ператварыцца ў турысцка-інфармацыйныя цэнтры, з дапамогай якіх унутраны і ўязны турызм будуць разьвівацца нябачанымі тэмпамі. Кожны, хто заехаў заправіцца палівам, мае даведацца пра тое, што турыстычнага ёсьць вакол. Сёньня АЗС у краіне 546 на розных напрамках, і на іх запраўляецца штодня да 350 тысяч аўтамабіляў. Таму, лічаць ініцыятары, праекту гарантаваная шырокая зацікаўленая аўдыторыя.

У амбітных плянах — далучэньне да працэсу прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, аграсядзібаў, музэяў. Сацыяльная скіраванасьць праекту — на тое, каб трансфармаваць Беларусь у цэлым.

Кадар з роліку
Кадар з роліку

Будзе створаны глябальны інтэрнэт-партал, дзе турысты ня толькі атрымаюць інфармацыю пра турыстычныя магчымасьці краіны, але і змогуць забраніраваць і аплаціць тур. Мае зьявіцца рэйтынг гатэляў, сядзібаў і аб’ектаў. Плянуецца стварыць пэўныя тэматычныя туры — «Сырны», «Піўны», «Ягадны» і іншыя з уключэньнем аб’ектаў і славутасьцяў. Гэтыя туры і стануць асноўнай фішкай новага парталу. Задуманы нават конкурс для журналістаў, пераможца якога атрымае аўтамабіль. І ўсё гэта — у самыя кароткія тэрміны.

Праект будзе ажыцьцяўляцца пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і БАА «Адпачынак у вёсцы». Да канца году аўтары праекту плянуюць выйсьці на самаакупнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG