Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лёгка нам ніколі не было» — БелаПАН сьвяткуе 25-годзьдзе


Заснавальнік БелаПАНу Алесь Ліпай

Заснавальнік БелаПАНу Алесь Ліпай

Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сёньня спаўняецца 25 гадоў. Спачатку там было толькі 5 супрацоўнікаў, а навіны рассылаліся падпісантам уручную факсам некалькі разоў у дзень. Першую дамову на пастаўку інфармацыі заключылі з газэтай «Звязда».

«Інфармацыйная кампанія, на шчасьце, адбылася. Стала сурʼёзнай зьявай мэдыйнага, журналісцкага жыцьця ў Беларусі. Гэтыя 25 гадоў былі недарэмнымі. А я стаў мацнейшым на БелаПАНе за гэты час. Нашы найлепшыя праекты гэта — інтэрнэт-газэта Naviny.by, рэдакцыя мэдыянавін. Мы першымі ў Беларусі пачалі ладзіць анлайн-канфэрэнцыі зь вядомымі асобамі, першымі пачалі рабіць інфаграфіку», — сказаў у інтэрвію «Беларускай асацыяцыі журналістаў» заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай, якому на момант стварэньня інфармацыйнага рэсурсу было 25 гадоў.

Алесь Ліпай кажа, што БелаПАНу ніколі не працавалася лёгка:

«Можа быць, толькі на пачатку нашай дзейнасьці, да 1994 году, было свабодна. Але няпростыя ўмовы існаваньня незалежных мэдыяў у Беларусі не дазваляюць гаварыць пра лёгкую працу. Разам з тым у краіне адбываюцца падзеі, якія зьвяртаюць на сябе ўвагу нават буйных міжнародных СМІ, то грэх было б скардзіцца, што працаваць у Беларусі нецікава».

Беларускае прыватнае агенцтва навінаў (БелаПАН) было створана 19 лістапада 1991 году.

Зь 2002 году БелаПАН выдае інтэрнэт-газэту Naviny.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG