Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД не даюць залі пад зьезд. Севярынец: Правядзём на плошчы Свабоды!


Зьезд БХД, архіўнае фота
Зьезд БХД, архіўнае фота

Апошнія адмовы ў вуснай форме паступілі ад менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру IBB і канцэртнай залі на Матусевіча. Адмовіў і дом культуры МТЗ, дзе праходзілі папярэднія чатыры зьезды БХД. Адміністрацыя Дому культуры спаслалася на «падрыхтоўчыя працы да магчымага рамонту».

Адзін зь лідэраў беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Павал Севярынец патлумачыў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды:

Павал Севярынец
Павал Севярынец

«Менгарвыканкам піша ў афіцыйным лісьце, што ён ня будзе займацца гэтым пытаньнем, бо гэта не яго кампэтэнцыя. Хоць раней менавіта Менгарвыканкам даваў дазволы. Таму мы падаём заяўку на плошчу Свабоды. Там якраз галоўныя беларускія сьвятыні, цэнтар гораду. Не даюць зьбірацца ў памяшканьні, зьбяромся пад адкрытым небам, бо амаль 400 дэлегатаў і гасьцей ня зможа зьмясьціць ніводнае памяшканьне незалежных арганізацыяў. Таму ў любым выпадку адбудзецца зьезд 13 чэрвеня. Мы спадзяёмся, што ўсё ж здаровы сэнс недзе прастрэліць у галовах адказных асобаў і зьезд будзе ў прыстойным памяшканьні. Раней давалі дазвол за два-тры дні да правядзеньня зьезду, напэўна, каб абмежаваць колькасьць удзельнікаў».

Павал Севярынец назваў усе гэтыя адмовы палітычнымі.

«Адпіскі сьмешна чытаць. Там гаворыцца пра падрыхтоўку да плянаванага рамонту. Альбо спасылаюцца на службу бясьпекі ўстановы, якая не рэкамэндуе здаваць гэтае памяшканьне, і так далей. Таксама некалькі памяшканьняў спачатку пагаджаліся, мы прыяжджалі, глядзелі, а пасьля было тэлефанаваньне, што яны адмаўляюць. Проста ўсё непадуладнае дзяржаве вынішчаецца. БХД баяцца як той партыі, якая мае сувязі з цэрквамі, мае многа суполак па рэгіёнах. І гэта асноўная прычына, чаму не даюць правесьці зьезд. Але ён адбудзецца. БХД у Беларусі была, ёсьць і будзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG