Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД зноў падала дакумэнты на рэгістрацыю, але на станоўчы адказ не разьлічвае


Зьезд БХД, архіўнае фота

Зьезд БХД, архіўнае фота

Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ў шосты раз падалі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю.

Рашэньне зноў падаваць дакумэнты ў Мінюст было прынятае на зьезьдзе 12 сьнежня. Але на станоўчы адказ у БХД асабліва не разьлічваюць.

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

«На жаль, ніякіх зьменаў у палітычным жыцьці, у галіне правоў і свабодаў чалавека, у Беларусі не адбылося за апошні час, таму мы ацэньваем шанцы БХД на рэгістрацыю як вельмі нізкія. А залежаць усё будзе выключна ад добрай волі беларускіх уладаў, ад жаданьня Міністэрства юстыцыі выконваць свае абавязкі, прапісаныя ў статуце міністэрства, і жаданьні адмовіцца ад карных функцый, якія на сябе Мінюст узяў», — заявіў у інтэрвію Свабодзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

На думку палітыка, улады наўрад ці маюць жаданьне рэгістраваць хрысьціянскіх дэмакратаў.

«Хаця час, які ў пляне прыпыненьня санкцый далі дэмакратычныя краіны Эўропы Беларусі, безумоўна, вельмі важны. Менавіта таму мы яшчэ раз падаем на рэгістрацыю дзеля таго, каб паглядзець, ці выконваюць беларускія ўлады свае абяцаньні, ці ёсьць у Беларусі сапраўды дэмакратызацыя. І хутчэй факт падачы на рэгістрацыю БХД будзе яшчэ адным пацьверджаньнем таго, што ніякіх зьменаў да лепшага ў Беларусі няма», — падкрэсьліў Рымашэўскі.

XS
SM
MD
LG