Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД будзе зарэгістраваная толькі пасьля зьмены рэжыму, — Рымашэўскі


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова 14 верасьня падалі ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Мін’юста зарэгістраваць партыю БХД.

Паводле Дзяніса Садоўскага, адмова Мін’юста паказала, што ніякіх сур’ёзных падставаў для нерэгістрацыі БХД няма. А на заснавальнікаў чыніўся масавы ціск.

У аргкамітэце заяўляюць, што неабходныя дакумэнты былі пададзеныя ў тэрмін і адпавядалі ўсім патрабаваньням. А пры жаданьні Мін’юста ўсе памылкі можна было выправіць за 30 хвілін., паведамляе прэс-служба БХД.

«Мы падаём скаргу, каб яшчэ раз засьведчыць факт дыскрымінацыі, паказаць адсутнасьць як права на свабоду асацыяцыяў, так і адсутнасьць незалежных судоў. Ілюзіяў мы ня маем і разумеем, што БХД будзе зарэгістраваная толькі пасьля зьмены рэжыму», — сказаў Віталь Рымашэўскі.

Пяты ўстаноўчы зьезд Партыі БХД адбыўся 13 чэрвеня, у Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю партыі.

На пачатку жніўня заснавальнікаў БХД выклікалі ў Клічаўскі райвыканкам і пракуратуру Верхнядзьвінскага раёну, дзе пад ціскам патрабавалі адмовіцца ад сваіх подпісаў. Мін’юст ня здолеў у тэрмін праінфармаваць аргкамітэт БХД пра вынікі дзяржаўнай рэгістрацыі, але 19 жніўня паведаміў, што БХД зарэгістраваная ня будзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG