Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ і праўладны Саюз журналістаў сабраліся абмеркаваць прафэсійную этыку


Анатоль Гуляеў (справа), старшыня камісіі па этыцы ГА БАЖ, На супольнай канфэрэнцыі БАЖ і БСЖ «Прафэсійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэньняў»
Анатоль Гуляеў (справа), старшыня камісіі па этыцы ГА БАЖ, На супольнай канфэрэнцыі БАЖ і БСЖ «Прафэсійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэньняў»

20–21 кастрычніка швэдзкі мэдыяінстытут FOJO, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі саюз журналістаў праводзяць у Менску міжнародную канфэрэнцыю «Прафэсійная этыка: сучасныя выклікі і пошук рашэньняў».

Удзел у канфэрэнцыі бяруць прадстаўнікі абедзьвюх журналісцкіх арганізацый — недзяржаўнай Беларускай асацыяцыі журналістаў і праўладнага Беларускага саюзу журналістаў, а таксама экспэрты са Швэцыі, Украіны, Грузіі, Казахстану, Таджыкістану, Армэніі і Расеі.

Сярод ганаровых гасьцей — амбасадар Швэцыі ў Беларусі Марцін Обэрг. Да ўдзелу ў канфэрэнцыі таксама запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, якія на пачатку мерапрыемства заўважаныя не былі.

Цягам двух дзён журналісты будуць абмяркоўваць цэнзуру ў інтэрнэце, журналісцкую этыку, стандарты журналістыкі ва ўмовах канфліктаў, аўтарскае права, самарэгуляваньне СМІ і шмат што іншае. Другі дзень канфэрэнцыі будзе прысьвечаны журналісцкай этыцы на постсавецкай прасторы.

Свой выступ дарадца ў пытаньнях СМІ пры амбасадзе Швэцыі ў Расейскай Фэдэрацыі, вядомы швэдзкі журналіст Пэр Энэруд назваў «Цэнзура спараджае слабую дзяржаву. Свабода і дзяржаўная карысьць».

Пэр Энэруд на супольнай канфэрэнцыі БАЖ і БСЖ «Прафэсійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэньняў»
Пэр Энэруд на супольнай канфэрэнцыі БАЖ і БСЖ «Прафэсійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэньняў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG