Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАЖ запатрабаваў распачаць крымінальную справу за зьбіцьцё Дабравольскага


Павал Дабравольскі

Павал Дабравольскі

«Зьбіцьцё журналіста службовымі асобамі ў публічным месцы, якое сымбалізуе аблічча беларускага закону, — скандальнае і абуральнае», — гаворыцца ў заяве.

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала абурэньне з прычыны зьбіцьця ў залі суду 25 студзеня сябра «БАЖ», журналіста Tut.by Паўла Дабравольскага. Асацыяцыя патрабуе высьветліць асобаў, якія зьбівалі журналіста, і распачаць у дачыненьні да іх крымінальную справу.

«Такія дзікунскія дзеяньні дыскрэдытуюць беларускія ўлады. Патрабуем правесьці праверку па факце зьбіцьця журналіста і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці», — гаворыцца ў заяве БАЖ.

У дзеяньнях прадстаўнікоў сілавых структураў БАЖ бачыць «стварэньне перашкодаў законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста», што паводле арт. 198 Крымінальнага кодэксу караецца штрафам, альбо пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін.

«Зьбіцьцё журналіста службовымі асобамі ў публічным месцы, якое сымбалізуе аблічча беларускага закону, — скандальнае і абуральнае, — гаворыцца ў заяве. — Абсурдным ёсьць і той факт, што ў той жа самы дзень у тым жа самым будынку суду Павал быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці і пакараны штрафам. Скандальны выпадак дыскрэдытуе намаганьні беларускай дзяржавы, якая афіцыйна падтрымлівае міжнародныя пагадненьні па абароне свабоды слова і правоў чалавека».

Сам Павал таксама нязгодны з прысудам і заявай міліцыі пра тое, нібы ён «пранік у службовае памяшканьне», «перашкаджаў законным дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі» і «на заўвагі спыніць свае супрацьпраўныя дзеяньні не рэагаваў». Ён напісаў у міліцыю заяву пра зьбіцьцё, якую накіруюць у Сьледчы камітэт, здымае пабоі і зьбіраецца далей адстойваць сваю правату.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG