Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пра сваё пераабраньне: «Амэрыка рухаецца наперад»


Бараку Абаму удалося набраць больш за 270 галасоў Электаральнай калегіі, і ён упэўнена абышоў суперніка з Рэспубліканскай партыі Міта Ромні.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама быў пераабраны на другі чатырохгадовы тэрмін, перамогшы суперніка-рэспубліканца Міта Ромні.

Ромні, былы губэрнатар штату Масачусэтс, павіншаваў Абаму падчас выступу перад прыхільнікамі ў Бостане.

Сваю пасьлявыбарчую прамову Абама пачаў словамі: «Амэрыка рухаецца наперад»:

«Пакуль мы тут моршчымся з нагоды дробязнасьці гэтай кампаніі, людзі ў іншых краінах рызыкуюць жыцьцём, каб у іх зьявілася магчымасьць паспрачацца пра палітыку».

Барак Абама: «Лепшае яшчэ наперадзе...» (відэа)

Кенійская бабуля Абамы сьвяткуе перамогу ўнука (відэа)

Чаканая перамога Абамы была аб’яўленая пасьля таго, як мэдыі абвясьцілі прагназаваныя вынікі ў штаце Агаё, якія далі Абаму неабходныя 270 галасоў электараў.

Апошнія прагнозы, заснаваныя на папярэдніх выніках і экзыт-полах, паказваюць, што Абама атрымаў больш за 303 галасы выбарнікаў.



Абама здолеў перамагчы, нягледзячы на слабую эканоміку ЗША і высокі ўзровень беспрацоўя — праблемы, якія, як правіла, моцна ўплываюць на шанцы перамагчы.

Падлік галасоў яшчэ працягваецца, Абама, як лічылася, атрымаў ключавыя перамогі ў некалькіх «хісткіх штатах», якія дапамаглі пераламіць хаду выбараў на сваю карысьць. Абама атрымаў галасы такіх спрэчных штатаў, як Аёва, Мічыган, Нью-Гэмпшыр, Пэнсыльванія і Вісконсын. Таксама яго падтрымалі Каліфорнія, Арэгон і Вашынгтон, а таксама яго родны зь дзяцінства штат Гаваі.

Выбары ў Сэнат і Кангрэс

Рэспубліканцы захаваюць кантроль над Палатай прадстаўнікоў у той час, як заканадаўцы-дэмакраты захаваюць свае невялікую большасьць у Сэнаце.

Палаты Кангрэсу зноў падзяліліся паміж бакамі. Прымаць законы будзе па-ранейшаму складана для Абамы, асабліва цяпер, калі ён пачынае свой другі чатырохгадовы тэрмін. Дзьве асноўныя амэрыканскія партыі на працягу многіх гадоў не знайшлі паразуменьня па цэлым шэрагу заканадаўчых актаў.

Вынікі выбараў, радасьць і расчараваньні:


Пра перамогу Абамы паведамляе ABC News:



Як амэрыканцы чакалі вынікаў выбараў:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG