Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абумовіў зьняцьце санкцый з Расеі ядзерным раззбраеньнем

абноўлена

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дапусьціў перагляд санкцый у дачыненьні да Расеі і зьвязаў гэтае пытаньне са скарачэньнем расейскага ядзернага арсэналу.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію брытанскай газэце The Times.

Раней Трамп ужо заяўляў, што не разглядае варыянт неадкладнага адмены санкцый супраць Расіі, але гатовы абмяркоўваць такую магчымасць з Масквой.

Гаворачы пра амэрыканскую інвазію Іраку, Трамп сказаў, што гэта, магчыма, была самая сур’ёзная памылка ў гісторыі ЗША, і параўнаў яе да «кіданьня камянёў у вулей».

Гаворачы пра НАТО, Трамп паўтарыў сваё ранейшае меркаваньне аб тым, што гэты вайсковы альянс састарэў, тым ня менш ён дадаў, што НАТО вельмі важнае для яго.

Трамп пакрытыкаваў НАТО за малы, на ягоную думку, уклад альянсу ў змаганьне супраць тэрарызму, і за тое, што толькі пяць удзельнікаў альянсу уносяць у альянс такі фінансавы ўклад, які яны «павінны» ўносіць.

Трамп раскрытыкаваў вайсковае ўмяшаньне Расеі ў Сырыі, заявіўшы, што яно прывёў да «жудаснай гуманітарнай сытуацыі».

У інтэрвію абраны прэзідэнт ЗША назваў рашэньне аб адкрыцьці межаў для ўцекачоў, прынятае канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель, «катастрафічнай памылкай». Пры гэтым Трамп адзначыў, што адчувае «вялікую павагу» да Меркель і лічыць яе «цудоўным лідэрам».

На думку Трампа, міграцыйны крызыс стаў «апошняй кропляй», якая прымусіла брытанцаў прагаласаваць за выхад з Эўразьвязу, і выказаў меркаваньне, што за прыкладам Вялікабрытаніі рушаць усьлед іншыя краіны ЭЗ.

Паводле Трампа, ён пачне сваю дзейнасьць на пасадзе прэзыдэнта ЗША з таго, што будзе давяраць Пуціну і Мэркель, але доўга гэта можа і не працягнуцца.

Санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній былі ўведзеныя ў 2014 годзе ў сувязі з анэксіяй Крыму і ўмяшальніцтвам Расеі ва ўзброены канфлікт на Украіне. 14 студзеня прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў іх яшчэ на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG