Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея — лідэр па пастаўках бананаў у Беларусь


Найбольшую колькасьць бананаў у Беларусь паставіла Расея. У першым паўгодзьдзі сёлета экспарт бананаў з Расеі ў Беларусь склаў 17,3 тысячы тон на суму 13,2 мільёна даляраў ЗША.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту са спасылкай на статыстыку зьнешняга гандлю Беларусі.

Прычым расейскі імпарт бананаў склаў палову ўсяго імпарту ў Беларусь гэтай прадукцыі.

Значныя абʼёмы паставак бананаў у Беларусь з Расеі былі і ў папярэднія гады.

У 2015 годзе ўвезена 19 тысяч тон бананаў агульным коштам 14 мільёнаў даляраў ЗША.

На прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў студзені мінулага году Аляксандар Лукашэнка, абмяркоўваючы сытуацыю зь імпартам, заявіў, што ён ня есьць бананы.

«Я бананы ня ем, і многія з вас таксама. Перабʼемся».

Пазьней Лукашэнка заявіў, што Ўладзімер Пуцін прапанаваў прафінансаваць фруктовыя сады ў Беларусі, сярод іншага для вырабу бананаў, каб потым іх пастаўляць у Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG