Лінкі ўнівэрсальнага доступу

120 музэяў ды іхных партнэраў возьмуць удзел у III Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі»


Фрагмэнт экспазыцыі музэю Багушэвіча ў Кушлянах.
Фрагмэнт экспазыцыі музэю Багушэвіча ў Кушлянах.

На ўдзел у III Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі», які пройдзе ў Магілёве 1–2 кастрычніка, пададзена 120 заявак, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музэі імя Еўдакіма Раманава.

Дэвіз форуму: «Руйнуючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансэрватызм».

Імпрэза пройдзе ў памяшканьні спартовага комплексу «Алімпіец». Там плянуецца разьмяшчэнне асноўнай экспазыцыі форуму, у якой возьмуць удзел ня толькі дзяржаўныя, ведамасныя і грамадзкія музэі Беларусі, але і кампаніі, якія працуюць у сфэры музэйных тэхналёгіяў і індустрыі.

Журы вызначыць найлепшыя музэйныя ўстановы краіны ў конкурснай праграме па намінацыях. Найлепшых музэйных працаўнікоў і калектывы ўзнагародзяць.

II Нацыянальны форум «Музэі Беларусі» прайшоў 2627 верасьня 2014 году ў Гомелі.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG