Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ў пажары на складзе загінулі 16 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яшчэ чацьвёра шпіталізаваныя. Загінулыя меркавана зьяўляюцца прыежджымі з краінаў СНД.

На месцы тушэньня пажару ў складзкім будынку ў раёне «Атраднае» у Маскве выяўлена 16 целаў загінулых, яшчэ чатыры чалавекі шпіталізаваныя.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах горада.

«Пажар у адміністрацыйна-складзкім будынку друкарні ліквідаваны на плошчы 200 квадратных мэтраў. Пацярпелі 20 чалавек: 16 зь іх загінулі, чатыры чалавекі накіраваныя ў лякарні», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён адзначыў, што загінулыя меркавана зьяўляюцца прыежджымі з краінаў СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG