Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка, Пуцін ды іншыя кіраўнікі краін АДКБ сабраліся ў Ерэване на саміт


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін ды іншыя лідэры дзяржаў, якія ўваходзяць у Арганізацыю Дамовы калектыўнай бясьпекі, прыбылі 14 кастрычніка ў сталіцу Армэніі Ерэван.

Паводле афіцыйных паведамленьняў, удзельнікі пасяджэньня Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ выберуць новага генэральнага сакратара арганізацыі і абмяркуюць сумесныя намаганьні ў барацьбе з тэрарызмам.

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што ў перамовах у Ерэване возьмуць удзел кіраўнікі ўсіх дзяржаў-чальцоў, за выключэньнем Казахстану.

Астану прадставяць прэм'ер-міністар Бакытжан Саґынтаеў. Візыт 76-гадовага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева быў адменены, яго памочнікі гавораць аб «прастудзе» кіраўніка дзяржавы.

13 кастрычніка група армянскіх дэманстрантаў падняла сьцяг на даху новабудоўлі Акадэміі АДКБ у Ерэване, заклікаючы Пуціна пакінуць Армэнію.

АДКБ зьяўляецца рэгіянальнай групай бясьпекі былых савецкіх рэспублік. У гэтую арганізацыю, лідэрам якой зьяўляецца Расея, уваходзяць таксама Беларусь, Армэнія, Кіргізстан, Таджыкістан і Казахстан.

XS
SM
MD
LG