Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «ДНР» адмовіліся ад замірэньня і мірных перамоваў


Аляксандар Захарчанка
Аляксандар Захарчанка

Кіраўнік самазванай «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў пра пляны акупацыі ўсёй Данецкай вобласьці.

Заяву распаўсюдзіла расейскае агенцтва «РИА Новости»:

«Спробаў размаўляць аб замірэньні з нашага боку прадпрымацца больш ня будзе. Мы цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць Кіеў. Кіеў цяпер не разумее, што мы можам наступаць на трох напрамках адначасова. Ня будзе больш ніякіх замірэньняў, ня будзе больш ніякіх ратацыяў. Будуць абмены палоннымі, таму што нашы хлопцы, якія знаходзяцца ў палоне, — іх трэба выцягваць».

Таксама ён заявіў пра плян цалкам захапіць Данецкую вобласьць:

«Мы будзем біць да таго часу, пакуль ня выйдзем на мяжу Данецкай вобласьці. Калі я буду бачыць пагрозы зямлі данецкай зь любога населенага пункту, гэтую пагрозу я зьнішчу і там», — сказаў кіраўнік баевікоў.

У апошнія дні прарасейскія сэпаратысты з удзелам расейскіх войскаў спрабуюць весьці наступальныя апэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG