Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі абстралялі Краматорск з сыстэм рэактыўнага агню «Тарнада»


У сацыяльных сетках жыхары Краматорску паведамляюць пра загінулых і параненых.

Пра гэта паведаміў начальнік управы міліцыі Ўкраіны ў Данецкай вобласьці Вячаслаў Аброськін.

«Раён пападаньня снарадаў — аэрадром і бліжэйшыя вуліцы. Інфармацыя ўдакладняецца», — адзначыў ён.

У той жа час у сацыяльных сетках жыхары Краматорску паведамляюць пра загінулых і параненых.

У прэс-цэнтры Антытэрарыстычнай апэрацыі паведамілі, што атака адбылася каля 12:30, паведамляе УНІАН.

«Паводле папярэдніх дадзеных, агонь вёўся з выкарыстаньнем снарадаў „Тарнада“, з раёну населенага пункта Горлаўка. Снарады трапілі па аэрадроме, а таксама па прыватным сэктары на ўскраінах гораду Краматорск. Варта адзначыць, што боепрыпасы „Тарнада“ знаходзяцца на ўзбраеньні Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі. Маштабы разбурэньняў і страты ўдакладняюцца», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

XS
SM
MD
LG