Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 жніўня: Сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне, разьвітаньне зь летам з Вайцюшкевічам на хутары «Шаблі»


Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне ў 2015 годзе.
Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне ў 2015 годзе.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша:

У Менску пройдзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне. Украіна выслала на чарговыя перамовы першага віцэ-сьпікера Вярхоўнай Рады Ірыну Герашчанку.

На хутары «Шаблі» ў Валожынскім раёне пройдзе разьвітаньне зь летам у кампаніі Зьмітра Вайцюшкевіча. Апрача песьняў ля вогнішча, у праграме: адпачынак на прыродзе, рыбалка, экскурсія па навакольлі Запрудзьдзя малога. Пачатак а 21:00.

Адукацыйная вандроўка па Менску, якая адкрые новую цікавую частку гісторыі сталіцы. Вас чакаюць гарадзкія гісторыі, сьмешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданьні, прывіды, старажытныя нэкропалі. Збор удзельнікаў а18.30 — сустрэча ля ўваходу ў краму «Мегатоп». Вул. Кірава, 1. Тэмай шпацыру будзе Старасьвецкі прамэнад.

У Зэльве пачынаецца фэстываль-кірмаш «Аненскі кірмаш». Адбудуцца выступы зорак беларускай эстрады, яе дапоўняць фэстываль фарбаў «Коларфэст», спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, падрыхтоўцы юшкі, пляжным валейболе.

У гісторыі:

1579 — Пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны.

1789 — У Францыі была прынята Дэклярацыя праў чалавека й грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.

1880 — нарадзіўся Гіём Апалінэр, французскі паэт беларускага паходжаньня.

1910 — нарадзілася гуманітарная дзяячка Маці Тэрэза.

1933 — Прынята пастанова СНК БССР «Пра зьмены й спрашчэньне беларускага правапісу»

1978 — Пачатак пантыфікату Яна Паўла IІ, папы рымскага.

У памяці:

1989 — памёр амэрыканскі пісьменьнік Ірвінг Стоўн.

1994 — беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн.

1994 — беларускі гісторык і археограф Мікалай Улашчык.

Цытата:

"Самых цьвёрдых бралi сьпярша:
Гэта цьвёрдыя чыняць шкодy,
Гэта ў iх не балiць дyша
Пра патрэбы свайго народy.
...I тады, быццам цень, няўзнак,
Безгалосы слyга граматык,
Раптам выстyпiў Мяккi Знак
Hа арэнy сьмяротных схватак.
...Высьпяваў спакваля закон,
Як мярцьвяк ажываў пад сьнегам:
Мяккi Знак асyдзiць на скон,
Як бyржyйскага здрайцy-шпега.
...Хто згадае той гук і зык,
Хто паўторыць яго нанова?
Калі змейны ва ўсіх язык,
Калі ён двайны да паловы..."

Сяржук Сокалаў-Воюш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG