Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпарцёры бязь межаў» патрабуюць вызваліць Эдуарда Пальчыса


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

«Рэпарцёры бязь межаў» заклікаюць беларускія ўлады забясьпечыць празрыстасьць у судовых працэдурах па справе Эдуарда Пальчыса, беларускага блогера і рэдактара сайту 1863x.com, які знаходзіцца пад арыштам.

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.

«Рэпарцёры» заклікаюць вызваліць Пальчыса, чыё прэвэнтыўнае ўтрыманьне пад арыштам не адпавядае цяжкасьці злачынстваў, у якіх ён абвінавачваецца«, — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзелу RSF па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Допісы ў блогу і ілюстрацыі павінны быць дасьледаваныя незалежнай арганізацыяй, — напрыклад, ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“. У той жа час, заканадаўства Беларусі адносна злачынстваў у сфэры СМІ павінна быць перагледжана. Пакараньне, якое можа быць ужытае, — асабліва ў выглядзе пяці гадоў турмы — абсалютна непрапарцыйнае», — кажа Ёхан Бір.

Пакуль што нікому не давалі доступу да матэрыялаў з блогу і ілюстрацый, паводле якіх прад’яўлена абвінавачаньне, таму незалежнай ацэнкі не было, — нагадваюць «Рэпарцёры».

Заснавальнік вядомага сайту 1863.com жыхар Ліды Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі і ўвесну выдадзены праваахоўнікам Беларусі. Раней у Беларусі на Эдуарда Пальчыса была заведзеная крымінальная справа па абвінавачаньні ў распальваньні варожасьці і распаўсюдзе праз інтэрнэт парнаграфічных матэрыялаў. Пальчыс адкідае зьвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG