Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заблякавала ў ААН прапанаваную Ўкраінай заяву па Крыме


Заяву супраць уключэньня Крыму ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі РФ, унесеную ў Раду бясьпекі ААН Украінай, не ўдалося ўзгадніць.

Украінская місія заявіла, што праект заявы быў заблякаваны Расеяй, перадае РБК. «Расея заблякавала распаўсюджаную Ўкраінай заяву Рады Бясьпекі ААН для прэсы па Крыме. Нікчэмная спроба адмаўляць відавочнае», — гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай місіі.

Пра тое, што Ўкраіне не ўдалося дамагчыся ад Рады Бясьпекі ААН прыняцьця заявы па Крыме, таксама паведамляе ТАСС са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў штаб-кватэры арганізацыі.

«Праект заявы быў унесены на разгляд, але празь некалькіх гадзінаў узгадніць яго не атрымалася», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Украіна распаўсюдзіла сярод сябраў Рады Бясьпекі праект заявы для прэсы ў адказ на ўключэньне Крыму і Сэвастопаля ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі Расеі.

Сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімер Ельчанка адзначаў, што ня будзе зьдзіўлены, калі дакумэнт будзе заблякаваны Расеяй, якая зьяўляецца сталым сябрам Рады бясьпекі ААН і валодае правам вэта. Ельчанка абмеркаваў заяву з генэральным сакратаром арганізацыі Пан Гі Мунам.

Раней свой пратэст у сувязі з уключэньнем Крыму ў Паўднёвую Фэдэральную акругу выказала МЗС Украіны. Ведамства адзначала, што рашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна «зьяўляецца нікчэмным і не стварае ніякіх прававых наступстваў для статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Сэвастопаля і міжнародна прызнаных межаў Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG