Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: Трэба захоўваць нацыянальную валюту, і ў гэтым я згодны з Лукашэнкам


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Камэнтуючы выказваньні палітыкаў Армэніі і Кіргізстану пра неабходнасьць увесьці адзіную валюту ў ЭАЭС, экс-старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч адзначыў, што Беларусі трэба захоўваць сувэрэнітэт і ўласную нацыянальную валюту.

«Трэба захоўваць сувэрэнітэт і ўласную нацыянальную валюту ўжо толькі таму, што ў Расеі мы назіраем адсутнасьць цьвёрдай валюты. То бок самая буйная эканоміка ЭАЭС — гэта ўсё ж такі расейская эканоміка. Яна надзвычай слабая, няўстойлівая, і валютны курс за апошнія паўтара года ўпаў на вялізную велічыню, супастаўную з падзеньнем ва Ўкраіне, дзе яшчэ горш. Таму як можна імкнуцца да стварэньня валюты, страты рэшткаў незалежнасьці ва ўмовах адсутнасьці эфэктыўнай інтэграцыйнай эканомікі?

Нам трэба захаваць шанец, магчымасьці атрыманьня тэхналёгіі эўрапейскай, эфэктыўнай, мадэрнізаваць нашу эканоміку з дапамогай перадавой эўрапейскай тэхналёгіі, той, якой няма ні ў Расеі, ні тым больш у Армэніі і Кіргізстане. Таму трэба захоўваць уласную нацыянальную валюту. Хоць некаторыя выказваюцца з пэўным неразуменьнем, што, магчыма, лепш мець агульную валюту, калі ўжо нашы ўлады прывязалі Беларусь да Ўсходу. Але мы бачым, што сёньня падзьмуў вецер з Захаду, Лукашэнка зноў гаворыць пра шматвэктарнасьць, пра нармалізацыю стасункаў з ЭЗ, бо там якасная эканоміка. Таму, маючы сваю валюту, заўсёды можна пераключыцца безбалесна з Усходу на Захад, калі Ўсход будзе разьвівацца дрэнна, захаваўшы нармальныя стасункі з гэтым Усходам.

Трэба захоўваць нацыянальную валюту, і ў гэтым я згодны з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён шмат разоў выказваўся за тое, што нам трэба захаваць сувэрэнітэт у справе манэтарнай палітыкі. І трэба мець уласную нацыянальную валюту», — кажа Багданкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG