Афіша:
Зьміцер Дашкевіч праводзіць збор подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Месца правядзеньня — Менск, пр. Незалежнасьці, 23. Пачатак а 12.00.
У Верхнім горадзе ў Менску пройдзе сьвята азэрбайджанскай культуры. Пачатак а 12.00.
У Магілёве на этна-хутары «Зялёны гай» пройдзе Дранік-fest. Пачатак а 12.00.
У Літаратурным музэі Янкі Купалы ў Вязынцы пройдзе сьвята Багач. Пачатак а 13.00.
У Беларускай дзяржаўнай філярмоніі выступіць расейскі піяніст Юрый Башмет з сымфанічным аркестрам. Пачатак а 19.00.
У гісторыі:
1829 ― нарадзіўся Ўладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1881 ― нарадзіўся Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
1888 ― нарадзіўся Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў.
1888 ― нарадзіўся Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1944 ― створаны Берасьцейскі тэатар драмы.
1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.
1949 ― заснавана Кітайская Народная Рэспубліка.
1991 ― пачаў працу Беларускі гуманітарны ліцэй, які пазьней атрымае імя Якуба Коласа, а яшчэ пазьней будзе зачынены пастановаю Савету Міністраў.
У памяці:
1992 — памёр Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец.
Цытата:
Каб пачынаць з чысьцюткага ліста,
Я б паўтарыў яшчэ ня раз вандроўку
У велічны загадкавы Кітай,
Пра што жадаю ўзгадваць я зноўку.
Нібы на стужцы, нагадае мне
Пра час нядаўні зноў карціна тая.
Як я стаю з сябрамі на Сьцяне
І ўголас Багдановіча чытаю.
Як уздымаўся ўвысь фунікулёр
Да неба, да аблокаў і вяршыняў,
І быў палёт да гор, нібы да зор.
Што пахаваліся ў нябёсах сініх.
І бачылася, што куды ні глянь,
Прастора ўся напоўнена вякамі
І веліччу, нібы гара Тайшань,
Якая паўставала перад намі.
І плыў над храмамі салодкі дым
І да яго працягвалі мы рукі.
Здаецца ні стагодзьдзі, ні гады
Спакой такі ня здолелі парушыць.
Навум Гальпяровіч, пачатак паэмы «Адзінае»